BE RU EN

Зміцер Дашкевіч: «Жыўцом нас ніхто не возьме»

  • 25.08.2011, 16:16

25 жніўня сустаршыня аргкамітэту Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Аляксей Шэін атрымаў ліст ад палітвязня, лідэра «Маладога фронту» Зміцера Дашкевіча.

Ліст датаваны 22 жніўня. Зараз Зміцер Дашкевіч знаходзіцца ў ПКТ - «памяшканні камернага тыпу», куды ён трапіў пасля турэмнага карцэра. У адрозненне ад карцэра, цяпер Дашкевіч можа атрымліваць карэспандэнцыю і пісаць лісты, паведамляе «Радыё Свабода».

«Сам я тут - як у казцы!:) Калі-небудзь распавяду:) Хвалявацца за мяне не прыходзіцца - усё пад кантролем!:) Жыўцом нас ніхто не возьме:)», - піша Зміцер Дашкевіч, прычым пасля кожнага сказу ў лісце намаляваны смайлік.

Заканчваецца ліст словамі з Бібліі: «Хто са слязмі сеяў, пажне з радасцю» (Пс. 125:5).

Аляксей Шэін, які добра ведае Дашкевіча, выказаў меркаванне, што, мяркуючы па стылі і манеры ліста, відавочна, што Зміцеру цяпер вельмі складана, хоць ён гэтага і не кажа адкрыта.

«Сяброў-маладафронтаўцаў вельмі трывожыць сітуацыя з Дашкевічам і іншымі палітвязнямі. 30 жніўня ў 12 гадзін у Менску адбудзецца надзвычайная прэс-канферэнцыя, якую будзе праводзіць Малады фронт», - паведаміў Аляксей Шэін.

Апошнія навіны