Жонку Алеся Бяляцкага абшукалі на мяжы
- 25.08.2011, 17:34
Супрацоўнікі Брэсцкай мытні правялі мытны дагляд жонкі Алеся Бяляцкага Наталлі, якая вярталася з Польшчы.
У Варшаве Наталля сустракалася са спікерам Сейма Польшчы Гжэгажам Схетынай.
Супрацоўнікі мытні запрасілі яе выйсці з цягніка разам з усімі рэчамі. Пры гэтым яны не адказалі на пытанне Наталлі, ці вернецца яна ў гэты ж цягнік. Яе прымусілі запоўніць дэкларацыю, хоць яна заявіла, што нічога для дэкларавання не мае. Потым старанна праверылі ўсе рэчы. Пасля гэтага склалі акт мытнага дагляду. Наталля паспела вярнуцца на цягнік і даехала ім да Менска, паведамляе «Радыё Свабода».