Спынены крымінальны пераслед супраць Корбана і Арастовіча
- 26.08.2011, 17:39
(абноўлена) Спынены крымінальны пераслед у дачыненні да кіраўніка «Маладых дэмакратаў» Алега Корбана і актывіста Алеся Арастовіча, якія абвінавачваліся па справе 19 снежня.
«Сёння я атрымаў ліст са следчага упраўлення менскай гарадзкой міліцыі, у якім гаворыцца аб спыненні крымінальнага пераследу ў сувязі з адсутнасцю складу злачынства», - паведаміў А. Корбан сайце АГП.
Супраць сябра аргкамітэта па стварэнні БСДП «Народная Грамада», сябра перадвыбарчага штаба Мікалая Статкевіча Аляксандр Арастовіча таксама спыненая крымінальная справа па падзеях 19 снежня з-за адсутнасці складу злачынства.
Ліст ад следчага Арастовіч атрымаў па пошце ўвечары 25 жніўня. На яго была заведзеная справа па частцы 1-й і 2-га артыкула 293 Крымінальнага кодэкса па факце здзяйснення масавых беспарадкаў.
Раней былі спыненыя крымінальныя справы па абвінавачванні ў масавых беспарадках у дачыненні да старшыні Аб'яднанай Грамадзянскай Партыі Анатоля Лябедзькі і беларускай журналісткі Наталлі Радзінай, які папрасіла палітычнага прытулку ў Літве.