BE RU EN

Мінск застаўся без «Еўраспорта»

  • 28.08.2011, 21:34

Найбуйнейшы кабельны аператар сталіцы МТІС не знайшоў валюты, каб працягнуць кантракт на трансляцыю каналаў «Еўраспорт» і «Еўраспорт-2».

Такую прычыну паведамляюць у службе падтрымкі аператара. Разам з тым, бягучы радок паведамляе, што перапынак у трансляцыі выкліканы «тэхнічнымі прычынамі», паведамляе "Наша нiва".

«Еўраспорт» — самы папулярны еўрапейскі спартыўны канал.

На тэрыторыі Беларусі паказвалася карцінка з каментаром расійскай дырэкцыі тэлеканала. Алімпійскія гульні, кубак свету па біятлоне, адборачныя гульні футбольных чэмпіянатаў свету і Еўропы — усё гэта з’яўлялася ў эфіры «Еўраспорта».

Замест «Еўраспорта» мінчане ўбачаць канал «СпортСаюз» ад НТВ+.

Ягоная праграма на бліжэйшы тыдзень уключае ў сябе чэмпіянаты Расіі і Германіі па футболе, а таксама адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе.

МТІС вылучаецца сярод астатніх кабельных аператараў хаатычнай зменай каналаў. Чэрвеньскае выдаленне расійскага забаўляльнага канала ТНТ у большасці мінчукоў выклікала масавае абурэнне. Тым не менш паслугамі аператара карыстаецца каля 85% насельніцтва горада.

Апошнія навіны