Курс даляра паводле Нацбанка амаль у два разы ніжэйшы за курс чорнага рынку
- 29.08.2011, 12:02
Жарт пра тое, што курс даляра ў Беларусі прывязаны да нумара месяца, падобна, працягвае спраўджвацца. На 29 жніўня мінімальны кошт даляра на чорным рынку склаў 9 000 рублёў.
У панядзелак раніцай на сайце prokopovi.ch даляр прапануецца да продажу ад 8800 да 10 500 (!) рублёў, еўра - за 12 300 - 13000 рублёў.
Купляюць даляр за 8300 - 8800 рублёў, еўра - за 11350 -12200 рублёў.
Тым часам курс даляра ў абменніку Citadele ў Вільні вырас ды 9630 рублёў (набыццё 8240). Курс еўра складае 13 800 (набыццё12000), перадае «Наша Ніва».
Пакуль беларускі народ, як заўважыў Аляксандр Лукашэнка, «ажно пішчыць, так хоча адзінага курсу», Нацбанк выставіў на 29 жніўня курс даляра 5061 рубель і еўра 7306 рублёў.