У трэці раз за месяц даражэе мяса
- 29.08.2011, 19:03
У Беларусі з 31 жніўня на 10% дадаткова павышаюцца адпускныя кошты на ялавічыну і свініну.
Адпаведнае рашэнне зацверджана пастановай Мінэканомікі 26 жніўня 2011 № 139.
Згодна з дакументам лімітавы максімальны адпускны кошт на ялавічыну патушную складзе Br15089 за 1 кг, на свініну патушную першай і другой катэгорыі - Br14548 за 1 кг, трэцяй катэгорыі - Br13583 за 1 кг.
Нагадаем, межавыя адпускныя кошты на свініну з 24 жніўня былі павялічаныя на 10%, да гэтага ў пачатку месяца на свініну і ялавічыну - на 5%.