Двое пацярпелых ад выбуху на помпавай станцыі ў Менску памерлі
- 3.08.2011, 14:58
Двое з пяцёрых пацярпелых падчас выбуху на помпавай станцыі 26 ліпеня ў Менску памерлі ад апёкавых траўмаў.
Астатнія знаходзяцца ў лякарні, паведамілі БелаПАН у пракуратуры горада.
Па факце выбуху следчым аддзелам пракуратуры Менска расследуецца справа па ч. 3 арт. 304 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў пажарнай бяспекі, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека). Прызначаная комплексная выбуховапажарнатэхнічная экспертыза.
Нагадаем, выбух газапаветранай сумесі без наступнага гарэння адбыўся 26 ліпеня ў 9.15 на каналізацыйнай помпавай станцыі № 9 вытворчасці «Мінскачыствод» унітарнага прадпрыемства «Мінскводаканал» (раён праспекта Пераможцаў). Усе пацярпелыя - супрацоўнікі рамонтнай брыгады «Мінскачыствода». З траўмамі рознай цяжкасці яны былі шпіталяваныя.