BE RU EN

Генеральны сакратар АДКБ прыедзе ў Менск змагацца з экстрэмізмам

  • 30.08.2011, 8:37

Генеральны сакратар АДКБ Мікалай Бардзюжа абмяркуе сёння з Лукашэнкам пытанні «супрацьдзеяння экстрэмісцкім і тэрарыстычным групах у рэгіёне».

«30 жніўня ў ходзе працоўнай паездкі ў Беларусь генеральны сакратар АДКБ абмяркуе мерапрыемствы па ўдасканаленні дзейнасці Арганізацыі, прыярытэтныя напрамкі па супрацьдзеянні экстрэмісцкім і тэрарыстычным групам у рэгіёне адказнасці АДКБ, а таксама ўмацаванне патэнцыялу калектыўных сіл», - паведаміў прэс-сакратар АДКБ Уладзімір Зайнетдзінаў, перадае ІТАР -ТАСС. Па ягоных словах, на сустрэчы гаворка таксама пойдзе аб рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых на нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаваў-удзельніц АДКБ 12 жніўня ў Астане.

Па выніках нефармальнага саміту ў Астане Аляксандр Лукашэнка сказаў, што кіраўнікі дзяржаваў «крытычна падышлі да той працы, якая праводзілася ў АДКБ, і адзначылі, што ў нас ёсць шэраг недахопаў, у тым ліку ўнутранага характару». «Мы адназначна заявілі, што ўжо ў гэтым годзе мы прымем шэраг крокаў, якія павысяць ролю арганізацыі. Мы значна прасунемся і поўныя рашучасці скончыць працэс камплектавання і ўзбраення калектыўных сіл АДКБ», - сказаў беларускі кіраўнік. Ён адзначыў, што ў АДКБ з'явілася шмат напрамкаў дзейнасці ў сувязі з апошнімі падзеямі ў свеце. «У тым ліку тое, што адбываецца па перыметры арабскай дугі, афрыканскай поўначы, мы гэта ўсё бачым», - сказаў Лукашэнка.

У ходзе саміту ў Астане было прынятае рашэнне аб неабходнасці выпрацоўкі аб'ёмнага дакумента, у якім будуць сфармуляваныя напрамкі развіцця арганізацыі. Гэты дакумент будзе падрыхтаваны да снежаньскай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаваў АДКБ. Асаблівая ўвага была нададзеная дамове аб стварэнні Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання.

Апошнія навіны