BE RU EN

Лукашэнка просіць АДКБ абараніць яго ад дзяржаўнага перавароту

  • 30.08.2011, 12:47

Лукашэнка чакае дапамогі калектыўных сіл аператыўнага рэагавання АДКБ для прадухілення дзяржаўных пераваротаў.

Беларускі дыктатар заявіў аб узгадненні пазіцый з Расейскай Федэрацыяй па пытаннях развіцця АДКБ, у тым ліку - па размяшчэнні замежных вайсковых баз на тэрыторыях дзяржаваў-сябраў Арганізацыі і прымянення калектыўных сіл аператыўнага рэагавання (КСАР) для прадухілення дзяржаўных пераваротаў, перадае «Інтэрфакс Захад».

«Гаворка ідзе не толькі аб прымяненні КСАР на выпадак ўмяшання іншых дзяржаваў звонку, але і аб умяшанні іншых дзяржаваў знутры АДКБ. Гэта будзе значная падтрымка краінам, якія ўваходзяць у АДКБ. Таму што вайной, фронтам, ніхто на нас не пойдзе, а вось канстытуцыйны пераварот здзейсніць - рукі свярбяць у шматлікіх», - заявіў А. Лукашэнка на сустрэчы ў аўторак у Менску з генеральным сакратаром АДКБ Мікалаем Бардзюжам.

Апошнія навіны