BE RU EN

Нацбанк: Стаўка рэфінансавання павялічваецца да 27%

  • 31.08.2011, 2:06

Праўленнем Нацыянальнага банка прынятае рашэнне аб далейшым павышэнні стаўкі рэфінансавання.

З 1 верасні 2011 года яна павялічваецца на 5 адсоткавых пунктаў і складзе 27 адсоткаў гадавых (пастанова ад 26.08.2011 № 352).

Такое павелічэнне стаўкі рэфінансавання абумоўленае неабходнасцю ўзмацнення жорсткасці грашова-крэдытнай палітыкі для стабілізацыі сітуацыі на валютным рынку і зніжэння інтэнсіўнасці росту коштаў.

«Акрамя таго, павышэнне стаўкі рэфінансавання дазволіць павялічыць памер кампенсацыі укладчыкам выдаткаў, звязаных з інфляцыйнымі працэсамі, а таксама стане дадатковым фактарам стрымлівання росту грашовай прапановы», адзначаюць у прэс-службе Нацбанка.

Апошнія навіны