BE RU EN

Па справе Алеся Бяляцкага дапытаны праваабаронца Андрэй Палуда

  • 31.08.2011, 10:51

Ва ўпраўленні Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па справе Алеся Бяляцкага быў дапытаны сябра Праваабарончага цэнтру «Вясна» Андрэй Палуда.

На допыт у якасці сведкі Андрэя Палуду выклікала кіраўніца следчай групы Тацяна Касынкіна. Допыт праводзіў следчы Данііл Пазняк. Юрыдычную дапамогу праваабаронцу аказвала адвакатка Дар'я Ліпкіна.

Старшыню Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага абвінавачваюць ва ўтойванні прыбыткаў у асабліва буйным памеры (ч. 2 арт. 243 КК РБ). Яго арыштавалі 4 жніўня, абвінавачванне прад'яўленае 12 жніўня.

Апошнія навіны