МАЗ блізкі да продажу
- 5.08.2011, 18:05
Холдынг «Русские машины» Алега Дзерыпаскі вядзе актыўныя перамовы з уладамі Беларусі па стварэнні альянсу з Менскім аўтамабільным заводам.
Пра гэта паведамілі некалькі крыніц, блізкіх да перамоваў, перадае РІА «Новости».
«Русские машины» і ўрад Беларусі цяпер вядуць актыўную працу па стварэнні альянсу. Разглядаецца некалькі варыянтаў - гэта перадача ва ўпраўленне групе ГАЗ Менскага аўтазавода, набыццё мінарытарных пакетаў ці інвестыцыйных пакетаў. Пэўнасць з'явіцца бліжэй да канца верасня», - адзначыла адна з крыніц.
Генеральны дырэктар карпарацыі «Русские машины» Аляксандр Філатаў паведаміў, што «мы бачым сур'ёзную сінэргію паміж дзвюма кампаніямі і пацвярджаем свой інтарэс да стварэння альянсу». Ад дадатковых каментароў ён адмовіўся.