BE RU EN

Маккейн: Рэжым Лукашэнкі заслугоўвае статусу палітычнага ізгоя

  • 9.08.2011, 15:07

Амерыканскі сенатар Джон Маккейн запатрабаваў вызваліць праваабаронца Алеся Бяляцкага і астатніх вязняў сумлення, а таксама заклікаў да ўзмацнення ціску на рэжым А. Лукашэнкі.

«Апошняя выхадка рэжыму А. Лукашэнкі - арышт праваабаронца Алеся Бяляцкага - з'яўляецца яшчэ адной прычынай, чаму гэты рэжым заслугоўвае статусу міжнароднага ізгоя», - заявіў Маккейн, назваўшы «непрымальным» «сталы пераслед» уладамі прыхільнікаў дэмакратыі ў Беларусі, паведамляе АФН.

«Я заклікаю ўлады Беларусі неадкладна вызваліць Бяляцкага і астатніх вязняў сумлення, якія знаходзяцца за кратамі ў Беларусі», - падкрэсліў амерыканскі палітык.

«Да таго часу, пакуль Беларусь застаецца закладніцай апошняй дыктатуры ў Еўропе, ЗША і Еўропа павінныя захоўваць адзінства ў падтрымцы беларускай грамадзянскай супольнасці і палітычнай апазіцыі, узмацняючы ціск на рэжым Лукашэнкі, у тым ліку шляхам адмовы ад прадастаўлення міжнароднай фінансавай дапамогі», - сказаў Маккейн.

Апошнія навіны