Згарэў музей у Дудутках (Фота)
- 11.09.2011, 12:50
Пажар у вядомым музеі народных рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі» адбыўся ўвечары 10 верасня.
Пра гэта сайту charter97.org паведамілі крыніцы ў МНС Беларусі. Плошча пажару - 600 кв. м. Гарэў асноўны будынак музея. На пажар выязджала кіраўніцтва Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Гэтую інфармацыю сайту charter97.org пацвердзілі афіцыйна.
Як паведаміў галоўны аператыўны дзяжурны МНС Беларусі Павел Карчагін, згарэлі дах і драўляныя перакрыцці двухпавярховага будынка музейнага комплексу. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца.
Фота: МНС