BE RU EN

Моладзевая актывістка: КДБ прапанаваў мне шпіёніць і даносіць на сяброў і знаёмых

  • 15.09.2011, 1:58

Актывістка моладзевага дэмакратычнага руху з Гомеля Ксенія Яраслаўцава сцвярджае, што яе спрабаваў завербаваць супрацоўнік КДБ.

Дзяўчына брала ўдзел у акцыях маўклівага пратэсту, якія праходзілі летам у абласным цэнтры. 5 верасня яна была затрыманая разам з іншымі маладымі людзьмі пры зборы подпісаў за правядзенне Народнага сходу.

Як паведаміла БелаПАН Ксенія Яраслаўцава, 14 верасня яе запрасіў па тэлефоне ўчастковы інспектар Юрый Козел ў аддзяленне міліцыі для размовы.

«Калі я прыйшла ў аддзяленне, мяне папрасілі міліцыянты пакінуць сумачку і мабільны тэлефон у адным кабінеце, а потым правялі ў іншы кабінет. Там мяне чакаў невядомы ў цывільным. Ён не назваў свайго прозвішча, але прадставіўся супрацоўнікам КДБ. Мужчына прапанаваў мне супрацоўнічаць, гэта значыць шпіёніць і даносіць на маіх сяброў і знаёмых. Ён цікавіўся, каго я ведаю ў апазіцыі ў Гомелі. Таксама пагражаў, што пры адмове ў мяне будуць праблемы пры пошуку працы ці на вучобе, нагадваў, што ў мяне ёсць дзіця і мне трэба падумаць пра яго», - распавяла актывістка.

Па словах Яраслаўцавай, яна на прапанову аб супрацоўніцтве не пагадзілася.

Апошнія навіны