BE RU EN

Банкі мяняюць курсы валют па 5 разоў за дзень

  • 15.09.2011, 15:03

Другі дзень пасля вяртання валюты ў абменнікі праходзіць пад дэвізам «Болей курсаў - добрых і розных».

Карэспандэнты партала interfax.by высветлілі, як адрэагавалі банкі на вынікі таргоў другой дадатковай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы.

У перыяд з 12:30 да 13:00 15 верасня многія банкі яшчэ не паспелі памяняць свае курсы. Але менеджэры папярэдзілі: гэта можа адбыцца ў любую хвіліну.

Сведкам імгненнага змянення курсу стаў карэспандэнт www.interfax.by, які патэлефанаваў у адзін з банкаў, для таго каб даведацца сённяшнія «расцэнкі» на валюту. Кансультант на працягу трох хвілін праз «ой, пачакайце» паведаміў 3 (!) новыя курсы.

У выніку апытання высвятлілася, што курсы могуць быць рознымі для розных гарадоў. Нават у межах аднаго і таго ж горада пункты абмену валют аднаго і таго ж банка могуць выстаўляць зусім розныя лічбы. Адрозненне, як правіла, складае Br50 - Br100.

«Курсы валют у філіялах і абменныя пункты могуць вар'іравацца і адрознівацца ад курсу галаўнога офіса банка. Абменнікі ўсталёўваюць такі курс, па якім змогуць «на месцы» прыцягнуць больш валюты ў насельніцтва», - патлумачыў кансультант аднаго з банкаў.

Перш чым здаваць альбо набываць валюту, рэкамендуем тэлефанаваць не ў самі банкі, а ў канкрэтныя пункты абмену валют.

Фота: «Радыё Свабода»

Апошнія навіны