BE RU EN

Марылуіза Бек: Людзі не могуць быць прадметам гандлю

  • 15.09.2011, 17:53

Еўразвяз не можа пачаць перамовы з беларускім кіраўніцтвам да тых часоў, пакуль «не вызваленыя і не рэабілітаваныя ўсе палітвязні».

Пра гэта гаворыцца ў заяве дэпутаткі бундэстага Марылуізы Бек ад імя фракцыі «Саюз 90/Зялёныя» ад 15 верасня.

«Пры ўсёй радасці» ад вызвалення шэрагу палітыкаў і актывістаў 14 верасня «факт застаецца фактам», лічыць дэпутатка: «Людзі не могуць быць прадметам гандлю». Яна выказалася супраць «мадэлі Лукашэнкі» - арыштоўваць мірных дэманстрантаў і абменьваць іх на палітычныя саступкі».

Бек нагадала, што ў турме ўсё яшчэ застаюцца палітвязні, сярод якіх Алесь Бяляцкі, Зміцер Бандарэнка, Зміцер Дашкевіч, Эдуард Лобаў, Андрэй Саннікаў, Павел Севярынец, Мікалай Статкевіч, Зміцер Ус, перадае БелаПАН.

Апошнія навіны