BE RU EN

На дадсесіі валютнай біржы даляр прадаюць па 8480 рублёў

  • 16.09.2011, 11:49

Па выніках таргоў дадсесіі Беларускай валютна-фондавай біржы 16 верасня курс беларускага рубля да даляра ЗША склаў Br8480/$1.

Курс беларускага рубля да еўра склаў Br12140/1 еўра (умацаванне на 0,08%), да расейскага рубля - Br294/1 рас.руб. (умацаванне на 0,3%).

Як паведамлялася, 15 верасня курс беларускага рубля да даляра ЗША ўмацаваўся ў параўнанні з першым днём таргоў на 1,16%, да еўра курс знізіўся на 0,4%, да расейскага рубля - умацаваўся на 3,28%.

На таргах 16 верасня аб'ём угод з далярам ЗША склаў $27,21 млн супраць $15,964 млн 15 верасня, папярэднія заяўкі на продаж склалі $28,322 млн, на набыццё - $27,21 млн.

Аб'ём таргоў расейскім рублём склаў 324,854 млн расейскіх рублёў, папярэднія заяўкі на продаж - 444,185 млн, на набыццё - 324,854 млн.

Аб'ём таргоў еўра склаў 6,023 млн еўра, заяўкі на продаж - 6,929 млн еўра, на набыццё - 6,023 млн еўра, перадае «Інтэрфакс Захад».

Апошнія навіны