Кангрэсмен Дэн Бертан рыхтуе ліст Лукашэнку
- 16.09.2011, 17:08
Старшыня Аб'яднанай Грамадзянскай Партыі Анатоль Лябедзька сустрэўся з адным з самых уплывовых кангрэсменаў ЗША Дэнам Бертанам.
Па выніках сустрэчы старшыня падкамітэту па Еўропе і Еўразіі заявіў пра намер звярнуцца да Аляксандра Лукашэнкі з патрабаваннем вызвалення ўсіх палітвязняў.
«Мы перадалі спісы палітвязняў у офіс Бертана і дамовіліся, што ўсталёўваем прамую сувязь для абмену інфармацыяй, - паведаміў сайту ucpb.org Анатоль Лябедзька. - Мы таксама абмеркавалі пытанне аб прадастаўленні Беларусі эканамічнай і фінансавай дапамогі ў выпадку, калі будзе зроблены рашучы крок у бок рэформаў. Я таксама запрасіў Бертана наведаць Беларусь, і гэта запрашэнне кангрэсмен прыняў, праўда, пры гэтым засумняваўся, што зможа атрымаць візу».