Снапкоў: Крэдыт МВФ для нас некрытычны
- 16.09.2011, 17:16
Міністр эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў лічыць неабходным працягнуць перамовы з МВФ аб вылучэнні новага крэдыту для Беларусі.
Аб гэтым ён заявіў сёння журналістам, паведамляе БелТА.
На думку міністра, перамовы з МВФ аб супрацоўніцтве неабходна працягнуць, у той жа час новы крэдыт для Беларусі не крытычны. «Перамовы неабходна працягваць, хоць крэдыт не крытычны», - сказаў ён.
Перамовы з МВФ аб партнёрстве - гэта добры сігнал для інвестараў, упэўнены кіраўнік Мінэканомікі. На ягоную думку, гэты сігнал дэманструе, што сітуацыя ў краіне знаходзіцца пад кантролем і што Беларусь выходзіць на зададзеныя параметры.