У цэнтры Менска будуць будаваць «Пекін»
- 19.09.2011, 9:40
Падчас урачыстай цырымоніі, у якой прымаў удзел беларускі прэм'ер, закладзены першы камень у будаўніцтва гасцінічнага комплексу «Пекін» у цэнтры Менска.
Пяцізоркавы гасцінічны комплекс «Пекін» будзе размяшчацца ў паркавай зоне Менска на вуліцы Чырвонаармейскай, перадае БелТА.
Гэтае збудаванне стане не толькі ўпрыгожваннем горада, але і будзе прадстаўляць сабой дасягненні высокіх тэхналогій Кітая ў архітэктуры і будаўніцтве, заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч.
Старшыня Менгарвыканкама Мікалай Ладуцька назваў пачатак будаўніцтва гасцінічнага комплексу «Пекін» значнай і ўрачыстай падзеяй.
«У ходзе ажыццяўлення праекта мы зможам атрымаць вялікі практычны досвед хуткага будаўніцтва, якім славіцца Кітай. Неабходны ўклад ўнясуць і беларускія будаўнікі», - падкрэсліў мэр Менска.