З 1 кастрычніка - валюта толькі па пашпарце
- 19.09.2011, 13:50
Набыццё валюты для насельніцтва па пашпарце будзе ўведзенае ў Беларусі з 1 кастрычніка.
Пра гэта БелТА паведаміла старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Надзея Ермакова.
«Набыццё валюты па пашпарце будзе ўведзенае з 1 кастрычніка. Праграмнае забеспячэнне практычна гатовае, але мы яго яшчэ будзем тэставаць», - заявіла кіраўніца Нацбанка.
Пры гэтым яна адзначыла, што адзіная сістэма ўліку будзе ўкаранёная ва ўсіх банках. Таксама, па ейных словах, не плануецца ўвядзенне якіх-небудзь абмежаванняў па колькасці валюты, што будзе набываецца.