Множнасць курсаў даляра легалізуюць 15 верасня
- 2.09.2011, 13:16
Нацбанк Беларусі разаслаў банкам паведамленни па нагодзе даты адкрыцця дадатковай сесіі куплі-продажу валюты.
Нацыянальны банк Беларусі (НББ) праінфармаваў банкі, што дадатковая гандлёвая сесія куплі-продажу замежнай валюты на Беларускай валютна-фондавай біржы (БВФБ) адкрыецца 15 верасня, паведаміла агенцтву «Інтэрфакс-Захад» крыніца ў банкаўскіх колах са спасылкай на ўчорашнюю нараду ў НББ з удзелам камерцыйных банкаў.
«На нарадзе былі агучаныя тэрміны адкрыцця дадатковай сесіі - 15 верасня. Пробныя таргі з удзелам банкаў павінныя адбыцца 8 верасня», - сказала крыніца.