BE RU EN

Створаны сайт у падтрымку Алеся Бяляцкага

  • 2.09.2011, 16:11

Створаны сайт у падтрымку зьняволенага кіраўніка праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага.

Ініцыятарам сталася праваабарончая супольнасьць “Камітэт міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі”.

Я моцна веру Янку Купалу, які быў напісаў: яшчэ прыйдзе Вясна! Яшчэ прыйдзе…” – такія словы праваабаронцы зьмешчаныя ў шапцы новага інтэрнет-рэсурсу.

На сайце змешчаная інфармацыя датычная крымінальнага перасьледу вядомага праваабаронцы, а таксама аператыўныя навіны праваабарончага цэнтру “Вясна”.

“Камітэт міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі” узнік у сувязі з тым, што сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі пасля выбараў 2010 года працягвае заставацца больш чым напружанай, і менавіта таму праваабарончыя арганізацыі з краін АБСЕ 27-га сьнежня падпісалі дэкларацыю аб стварэнні Камітэта Міжнароднага Кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека.

Апошнія навіны