BE RU EN

Сямашка і Мілер другі дзень нешта абмяркоўваюць

  • 2.09.2011, 17:23

Сёння ў цэнтральным офісе ААТ «Газпрам» адбылася другая сустрэча старшыні праўлення Аляксея Мілера і першага намесніка прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Сямашкі.

Мілер і Сямашка вядуць перамовы, якія, у адпаведнасці з ліпеньскімі дамоўленасцямі, былі адноўленыя ўчора, паведамляе прэс-служба «Газпрама».

Па выніках сустрэчы бакі адзначылі, што абмеркаванне новых умоваў паставак і транзіту расейскага газу ідзе ў комплексе з набыццём «Газпрамам» 50% акцый ААТ «Белтрансгаз» і ў канструктыўным ключы.

Бакі пацвердзілі, што завяршыць перамоўны працэс і падпісаць новы кантракт на пастаўку і транзіт газу плануецца ў пачатку снежня 2011 года.

Апошнія навіны