BE RU EN

Арганізатары маўклівых акцый вылучаюць патрабаванні да ўладаў

  • 20.09.2011, 16:46

Кампанія «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» падрыхтавала свае патрабаванні да ўладаў на 21 верасня.

«Толькі пры выкананні патрабаванняў народа можна нешта змяніць», - кажуць арганізатары акцыі.

Патрабаванні:

- Гарантыя недатыкальнасці укладаў і зберажэнняў грамадзянаў;

- Індэксацыя заробкаў, пенсій і дапамог па стане на май 2010 года і рынкавага курсу беларускага рубля;

- Курс Нацбанка павінен фарміравацца ў адпаведнасці з рынкавай коштам, «а не стуканнем кулаком па стале»;

- Шырокая і адкрытая грамадская дыскусія аб эканамічнай і палітычнай сітуацыі ў краіне - дэбаты ў дзяржаўных СМІ з удзелам - прадстаўнікоў улады, апазіцыі, экспертаў і эканамістаў;

- Неадкладнае вызваленне і рэабілітацыя ўсіх палітычных зняволеных;

- Спыненне рэпрэсій у дачыненні да палітычных апанентаў, грамадскіх дзеячаў, журналістаў і праваабаронцаў;

- Рэальныя дзеянні па выратаванні беларускай мовы;

- Увядзенне ільготнага або бясплатнага праезду на грамадскім транспарце для навучэнцаў і студэнтаў ўсёй рэспублікі, а не толькі Менска;

- Вольны продаж валюты без дакументаў і рэгістрацыі ўгоды куплі-продажу.

На сераду 21 верасня ў Менску і рэгіёнах запланаваная чарговая акцыя маўклівага пратэсту.

Апошнія навіны