BE RU EN

Міліцыя перашкаджае збіраць подпісы за Народны сход

  • 20.09.2011, 17:41

У Гомелі міліцыя затрымала грамадскіх актывістаў Андрэя Цянюту і Васіля Такарэнку.

Яны збіралі подпісы жыхароў вуліцы Юбілейнай за правядзенне 8 кастрычніка Народнага сходу, паведамляе «Радыё Свабода».

Супрацоўнікі міліцыі забралі зборшчыка подпісаў у машыну і павезлі ў Чыгуначнае РАУС. Мабільная сувязь з імі абарвалася, і пакуль невядома, якія прэтэнзіі ім прад'яўляюць.

У пачатку верасня міліцыянты Чыгуначнага РАУС таксама затрымлівалі зборшчыкаў подпісаў. Пасля апытання іх адпусцілі, скапіраваўшы, аднак, лісты з подпісамі жыхароў у падтрымку Народнага сходу.

Апошнія навіны