BE RU EN

Былы намеснік кіраўніка Цэнтрабанка РФ: Расея грошай не дасць, Еўропа не дасць

  • 22.09.2011, 11:17

Дэвальвацыя беларускага рубля можа выратаваць эканоміку Беларусі толькі тады, калі Лукашэнка адмовіцца ад адміністратыўнага ціску на эканамічную сістэму.

Вядомы расейскі эксперт, былы запред старшыні Цэнтрабанка Сяргей Аляксашанка у інтэрв'ю «Эхо Москвы» пракаментаваў словы Лукашэнкі аб тым, што ён не збіраецца браць крэдыт у МВФ: «МВФ - гэта арганізацыя, якая дае грошы пад абавязальніцтвы нешта зрабіць. МВФ выдае грошы пад канкрэтную праграму, пад выкананне абавязальніцтваў. У прынцыпе, можна рабіць праграму стабілізацыі эканомікі без грошай МВФ. Проста гэта будзе даражэй, проста дэвальвацыя беларускага рубля будзе мацнейшай, бо крэдыты МВФ - гэта цвёрдая валюта. Таму адмовіцца можна. Але Расея грошай не дасць, Еўропа грошай не дасць і адзіны крэдытор, хто можа рэальна даць грошай сёння Беларусі - Міжнародны валютны фонд».

Апошнія навіны