BE RU EN

Таргі валютай на беларускай біржы спыненыя

  • 22.09.2011, 12:50

Сістэма «завісла» адразу пасля пачатку таргоў.

Таргі замежнай валютай на Беларускай валютна-фондавай біржы ў чацвер прыпыненыя з-за тэхнічнага збою ў гандлёвай сістэме, паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» удзельнік таргоў.

«Гандлёвая сістэма «завісла» адразу пасля пачатку таргоў, паспелі зрабіць толькі першы «крок» па даляры», - сказаў суразмоўца.

Па ягоных словах, у цяперашні час персанал біржы праводзіць неабходныя меры для аднаўлення таргоў. «Таргі адбудуцца, як толькі наладзяць сістэму», - падкрэсліў ён.

Апошнія навіны