BE RU EN

Дашкевіча этапавалі ў СІЗА Віцебска?

  • 23.09.2011, 12:23

Лідэр арганізацыі «Малады фронт» Зміцер Дашкевіч, хутчэй за ўсё, этапаваны са следчага ізалятара Магілёва ў СІЗА № 2 Віцебска.

Раніцай 23 верасня актывісты магілёўскіх дэмакратычных арганізацыяў прыбылі ў СІЗА Магілёва, каб перадаць Дашкевічу прадукты і некаторыя рэчы. Аднак дзяжурны ізалятара заявіў ім, што Дашкевіча з СІЗА ўжо павезлі. Зрэшты, адзначыў дзяжурны, нават калі б Дашкевіч быў у іх, спаткання з ім і перадачы яму былі б забароненыя, паколькі ён знаходзіўся там «транзітам», перадае БелаПАН.

Па не пацверджанай пакуль інфармацыі, асуджанага палітыка этапавалі ў СІЗА № 2 Віцебска.

Апошнія навіны