Дэпутаты Бундэстага: «Дзе Саннікаў?»
- 23.09.2011, 14:21
Дэпутат Бундэстага ад фракцыі зялёных Марылуіза Бек заклікала беларускія ўлады неадкладна паведаміць адвакатам кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава аб месцазнаходжанні палітыка.
Нямецкі палітык адзначыла ў сваёй заяве, што адсутнасць на працягу пяці дзён інфармацыі пра лёс вядомага палітыка, якога вывезлі з наваполацкай калоніі ў невядомым кірунку, не можа не выклікаць заклапочанасці, тым больш, што з беларускіх турмаў даходзяць звесткі аб жорсткім абыходжанні і катаваннях у дачыненні да палітвязняў.
Як паведаміла ў гутарцы з «Радыё Свабода» жонка Андрэя Саннікава Ірына Халіп, да гэтага часу на ейныя тэлефанаванні, а таксама на запыты адвакатаў у Дэпартаменце выканання пакаранняў адказваюць толькі адно: асуджаны знаходзіцца ў дарозе.