Ірына Халіп: Я не ведаю, ці жывы ён
- 26.09.2011, 10:38
Кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў знік.
Андрэй Саннікаў выехаў з Наваполацкай калоніі 20 верасня, а прыбыць у Бабруйскую калонію павінен быў у суботу, 24 верасня.
Аднак да гэтага часу ніякай інфармацыі аб тым, дзе знаходзіцца палітык у адваката і ягонай жонкі няма.
«Я магу са свайго боку сказаць, што гэта выкраданне чалавека. Я не ведаю, ці жывы ён. Адвакату ў пятніцу ў Бабруйскай калоніі сказалі, што Андрэя прывязуць з этапам у суботу. Але ён, атрымліваецца, знік па дарозе. Гэта значыць чалавека выкрадаюць як раз напярэдадні саміту Усходняга партнёрства», заявіла charter97.org Ірына Халіп, жонка асуджанага кандыдата ў прэзідэнты.
«Гэта Лукашэнка дэманструе, што ніякага вызвалення палітычных зняволеных не будзе. А можа, каб не вызваляць, іх прасцей наогул забіць? Няма чалавека - няма праблемы», кажа Ірына.