BE RU EN

Беларускі эканамічны цуд: рубель працягвае «мацнець»

  • 26.09.2011, 11:39

Курс даляра па выніках чарговага дня таргоў на дадатковай біржавы сесіі знізіўся на Br120 і склаў Br7830.

На дадатковай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы 26 верасня курс даляра ЗША усталяваны на ўзроўні Br7830. Для параўнання: па выніках таргоў 23 верасня ён складаў Br7950, а ў першы дзень таргоў 14 верасня - Br8600, рапартуе БелТА.

Рынкавы курс расейскага рубля па выніках чарговага дня таргоў на дадатковай біржавы сесіі склаў Br241, то бок знізіўся на Br8. На дадатковай сесіі БВФБ 23 верасня курс расейскага рубля быў на ўзроўні Br249, а 14 верасня - Br305. Гэта значыць пасля ўсталявання рынкавых курсаў на дадсесіі беларускі рубель умацаваўся ў адносінах да расейскага амаль на 21%.

Курс еўра сёння на таргах склаў Br10520, што на Br140 менш, чым было ў папярэдні дзень таргоў 23 верасня. З пачатку таргоў курс беларускага рубля ў адносінах да еўра ўмацаваўся больш чым на 13%.

Апошнія навіны