Аўстрыйскі эксперт: Лукашэнку лічаць жулікам і бандытам
- 26.09.2011, 13:10
«Лукашэнку лічаць жулікам і бандытам са скрываўленымі рукамі», - заявіў у інтэрв'ю «Русскому журналу» аўстрыйскі палітолаг Герхард Мангот.
Журналісты выдання папрасілі яго параўнаць паміж сабой Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнку. Параўнанне апынулася відавочна не на карысць беларускага кіраўніка, піша udf.by.
«Акрамя таго, толькі нешматлікія лічаць яго разумным чалавекам. Большасць ўпэўненая, што ў Лукашэнкі няма ніякага перспектыўнага бачання будучыні сваёй маленькай краіны. Пуціну жа прыпісваецца дакладнае бачанне таго, што ён хоча, а таксама разумнасць. Больш важнае тут тое, што Пуцін кіруе вялікай дзяржавай, з якой нельга не лічыцца. Пуцін і Лукашэнка не лічацца фігурамі аднаго парадку», - рэзюмаваў эксперт.
Даведка. Герхард Мангот - аўстрыйскі палітолаг і эксперт па Усходняй Еўропе і Расеі. З 2003 - прафесар паліталогіі ва універсітэце Інсбрука. Сябра Аўстрыйскага таварыства паліталогіі, навуковы кансультант Таварыства імя Пола Лазарсфельда (Вена), сябар рэдкалегіі «Аўстрыйскага часопіса паліталогіі».