Крэдытны рэйтынг Беларусі ўпаў «ніжэй плінтуса»
- 26.09.2011, 16:04
Служба крэдытных рэйтынгаў Standard & Poor's панізіла доўгатэрміновы крэдытны рэйтынг Рэспублікі Беларусь па абавязальніцтвах у замежнай і нацыянальнай валютах да «B-» з «B».
Прагноз па рэйтынгах - негатыўны.
Як паведамлялася, у маі бягучага года S&P панізіла рэйтынг РБ з «B+» да «B» на фоне праблем з валютай і беларускай эканомікай у цэлым, паведамляе АФН.