Сусветны юрыдычны пераслед дыктатара
- 27.09.2011, 1:09
Ахвяры і народ Беларусі адкрыта выклікаюць Лукашэнку паўстаць перад судом у сувязі з сур'ёзнымі крымінальнымі абвінавачваннямі ў катаваннях і іншых злачынствах у дачыненні да грамадзянаў Беларусі, згодна з міжнароднымі прававымі нормамі.
Калі ён невінаваты, то Лукашэнку не варта баяцца самога працэсу і судовага разбору, а калі вінаваты, то, хутчэй за ўсё, ён працягне хавацца ад правасуддзя.
Самаабвешчаны прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, вядомы як «Апошні дыктатар Еўропы» затрымаўся ва ўладзе занадта доўга, чаму спрыялі сфальсіфікаваныя вынікі выбараў, запалохванні, пагрозы і гвалт.
Лукашэнка і іншыя беларускія дзяржаўныя чыноўнікі абвінавачваюцца ў незаконным захопе, затрыманні, катаваннях і жорсткім абыходжанні з апазіцыйнымі кандыдатамі ў прэзідэнты, супрацоўнікамі іхніх выбарчых штабоў і дэмакратычнымі палітычнымі актывістамі. Многія з ахвяраў па-ранейшаму ўтрымліваюцца ў няволі, і іхнія жыцці падвяргаюцца пагрозам, роўна як і жыцці многіх іншых грамадзянаў Беларусі. (Гл. дэталёвае апісанне на www.mccue-law.com/belarus і www.freebelarusnow.org).
За арганізацыю гэтых злачынстваў Лукашэнка падвергнуўся шырокай крытыцы з боку міжнароднай супольнасці і арганізацый, якія абараняюць правы чалавека. Як ён, так і іншыя прыхільнікі ягонага рэжыму, застаюцца прадметам санкцый ЗША і EЗ за абуральныя парушэнні правоў чалавека.
Сёння свабодны народ Беларусі, дзякуючы ініцыяванню цэлай серыі міжнародных прававых дзеянняў, самааддана змагаецца, каб пакласці канец бесчалавечнай дыктатуры Лукашэнкі. Сёння яны заяўляюць, што не маюць намеру больш з гэтым мірыцца. Яны ўстаюць на сваю абарону.
Юрыдычная фірма McCue&Partners прадстаўляе ахвяраў рэжыму Лукашэнкі, іхнія сем'і і грамадзянскую ініцыятыву Free Belarus Now, якія ініцыявалі дадзены судовы пазоў. Узначальваючы беларуска-міжнародную кааліцыю вядучых юрыстаў, нашая фірма падрыхтавала супраць яго крымінальную справу па абвінавачванні ў катаваннях і ўзяцці закладнікаў. Мы хацелі б, каб абвінавачванні, вылучаныя супраць Лукашэнкі, разглядаліся ў Беларусі, бо яму падкантрольныя ўсе дзяржаўныя органы, уключаючна з судамі, у рэальнасці гэта адбыцца не можа.
Аднак, здзейсненыя ім злачынствыучыненыя з'яўляюцца міжнароднымі злачынствамі з пункту гледжання універсальнай сусветнай юрысдыкцыі, і суды не толькі ў Беларусі, але і па ўсім свеце могуць ажыццяўляць юрыдычны пераслед Лукашэнкі на падставе гэтых абвінавачванняў. Народ Беларусі, чые правы падвергнуліся неверагодным злоўжыванням і праігнараваныя судамі, падпарадкаванымі Лукашэнку, сёння адкрыта выклікае яго паўстаць перад універсальнай юрысдыкцыяй судоў Англіі і Уэльса, або любой іншай краіны ЕЗ, дзе можа быць гарантавана справядлівае судовае разбіральніцтва. Варта толькі Лукашэнку прыняць гэты выклік, і ён можа паспрабаваць дамагчыся агульнага імунітэту ад судовага пераследу.
Ягоныя ахвяры не прызнаюць, што Лукашэнка застаецца законна абраным прэзідэнтам Беларусі пасля ашуканскіх выбараў 2010 года, і лічаць, што прыйшоў час вярнуцца да пытанняў аб дзяржаўным імунітэце, прымяненні катаванняў і беспакараных дзеяннях на тэрыторыі Еўропы, прымаючы пад увагу змены ў межах міжнароднага права і дзяржаўнай практыкі.
Юрыдычная фірма McCue&Partners таксама абвяшчае, што яна будзе дзяліцца сваімі матэрыяламі справы і файламі доказаў з адвакатамі і няўрадавымі арганізацыямі ва ўсім свеце, якія могуць выявіць жаданне прыцягнуць Лукашэнку да адказнасці. Гэтыя дакументы былі падрыхтаваныя юрыдычнай фірмай McCue&Partners з дапамогай групы міжнародных юрыстаў і экспертаў, у тым ліку каралеўскага адваката Maрка Мюлера, дзеючага старшыні калегіі адвакатаў Камітэта па правах чалавека, і рэгіянальных экспертаў - прафесараў Біла Боўрынга і Эндры Уілсана.
Асноўная інфармацыя справы будзе дасяжная для загрузкі з сайтаў www.mccue-law.com/belarus, а таксама іншыя матэрыялы па запыце на электронную пошту enquiries@mccue-law.com. Мы не будзем дзяліцца інфармацыяй аб тым, з кім мы ўжо знаходзімся ў партнёрскіх адносінах, або хто стане нашым партнёрам па гэтай справе ў будучыні. Такім чынам, мы не раскрываем інфармацыю аб тым, у якой з юрысдыкцый дакументы па прыцягненні да адказнасці Лукашэнкі гатовыя да падачы ў суд.
Гэтая кампанія не збіраецца быць абыходлівай з Лукашэнкам і не прадаставіць яму радасці ўсведамлення факту, што дадзены акт - толькі вымаўленая пагроза. І ў чым ён павінен быць упэўнены, дык гэта ў тым, што на ўсім зямным шары знойдзецца ўсяго толькі некалькі месцаў, дзе ў цяперашні момант правасуддзе не можа перамагчы. Ягоныя ахвяры і звычайныя людзі Беларусі, такім чынам, стварылі эфектыўную магчымасць накласці забарону на паездкі «апошняга дыктатара Еўропы» практычна ў любы куток свету.
Усюды, куды б Лукашэнка не вырашыў накіравацца, перад ім адразу ж адкрыецца перспектыва крымінальнага пераследу. Міжнародная супольнасць нацый і ейныя
арганізацыі да гэтага часу не змаглі прыцягнуць Лукашэнку да адказнасці, і, тым самым, прадухіліць далейшыя парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. Толькі ЕЗ атрымалася захаваць забарону на ягоныя паездкі, і тое яна стала перарывалася: забарона здымалася, калі Лукашэнка абяцаў рэформы, толькі для таго, каб зноў быць уведзенай, калі ён непазбежна зноў ішоў на парушэнні законаў. У цяперашні момант, дэ-факта, ахвярамі ягонага рэжыму і народам Беларусі была уведзеная забарона на любыя ягоныя паездкі. Падрыхтаваўшы справу па ягоным крымінальным пераследзе ягоныя ахвяры, іхнія сем'і, і міжнародная грамадзянская супольнасць дамагліся таго, што беспакаранасць ў дачыненні да катаванняў і фальсіфікацыі выбараў у Еўропе не будзе больш мець месца ў XXI стагоддзі. Як і ягоныя апаненты, якія жывуць у сталым страху за сваю бяспеку і бяспеку сваіх сем'яў, Лукашэнка зараз павінен стала з асцярогай азірацца, куды б ён не накіраваўся.
Гэта прыватны метад міжнароднага правасуддзя прапануе новую кампанію супраць беспакаранасці і катаванняў у Еўропе. Ніколі раней за матэрыялы справаў па юрыдычным пераследзе не былі прадастаўленыя ў распараджэнне грамадзянскай супольнасці ва ўсім свеце для забеспячэння таго, каб на зямным шары не засталося ніводнага месца, якое магло б стаць укрыццём для міжнародных злачынцаў і парушальнікаў правоў чалавека. У свеце дыпламатыі, палітычнай мэтазгоднасці, і «рэалістычнай палітыкі», ахвяры больш не могуць дазволіць сабе чакаць, пакуль іхнія ўрады або міжнародная супольнасць пачне прымаць меры. Калі забарона міжнародных злачынстваў, такіх як катаванні, павінная быць абсалютна бескампраміcнай, то менавіта грамадзянская супольнасць павінная імкнуцца забяспечыць яе дакладнае выкананне.
Сем'і ахвяраў рэжыму Лукашэнкі, некаторыя з якіх пражываюць у Вялікабрытаніі, пацвярджаюць, што калі Лукашэнка надумае прыбыць сюды, яны будуць пераследваць яго ў судовым парадку. Па іхніх словах, калі Лукашэнка лічыць, што ён не здзейсніў ніякіх злачынстваў, то ён павінен прыехаць сюды, каб адказаць на вылучаныя супраць яго абвінавачванні. Яны нават былі б гатовыя пагадзіцца з тым, каб брытанскія ўлады дазволілі Лукашэнку скарыстацца правам на ўезд у Вялікабрытанію (г.зн. зняцце забароны на паездкі), каб ён змог паўстаць перад судом.
Кампанія Free Belarus Now хацела б падкрэсліць, што гэта толькі першы крок у барацьбе за справядлівасць і правасуддзе. Хоць і не жадаючы надаваць публічнай агалосцы поўную інфармацыю пра сваю праграму па вызваленні Беларусі, тым не менш можа абвясціць, што ў бліжэйшы час супраць Лукашэнкі і іншых прадстаўнікоў ягонага рэжыму будуць прад'яўленыя і грамадзянская пазовы. Патрабуючы шматмільённых даляравых кампенсацый ад Лукашэнкі і ягонага рэжыму, кампанія накіраваная на замарожванне ягоных асабістых актываў, здабытых незаконным шляхам, і, тым самым, закліканая прымусіць ўсіх ягоных паплечнікаў адмовіцца ад супрацоўніцтва з апошнім дыктатарам Еўропы.
Пазоўнікі, ахвяры і іхнія сваякі
Ірына Багданава
пазоўніца, сястра кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава:
Як і многія беларусы, мая сям’я падвяргалася пераследам і катаванням з боку рэжыму Лукашэнкі. Гэта працягваецца нават у той час, калі я прамаўляю гэтыя словы. Мы робім гэта не для палягчэння нашых пакутаў, але каб забяспечыць рэаліі таго, што будучым пакаленням беларусаў будуць прадастаўленыя правы і свабоды, у якіх сёння нам адмаўляюць.
Наталля Каляда
пазоўніцачлены маёй сям'і, дырэктарка Беларускага Свабоднага тэатра:
Калі ўрады краінаў свету чакаюць, узважваючы перавагі ад супрацоўніцтва з дыктатарам, тады нам застаецца разлічваць толькі на тых людзей свету, якія могуць прыняць кардынальныя меры. Аб'ядноўваючыся ў гэтай беспрэцэдэнтнай ініцыятыве, мы можам ажыццявіць грандыёзныя перамены. Упершыню ў гісторыі Еўропы людзі, якія валодаюць уладай і сілай, здольныя нарэшце вызваліць кантынент ад апошняй дыктатуры.
Ірына Красоўская
пазоўніца, удава забітага палітычнага апанента рэжыму Анатоля Красоўскага, прэзідэнт Фонду «Мы памятаем»:
Сваякі тых людзей, якія былі выкрадзеныя і забітыя, не маюць ніякай надзеі на вяршэнства закона ў Беларусі, якая кіруецца Лукашэнкам. Прайшло ўжо дванаццаць гадоў нявызначанасці, чаканняў і адчаю. Я не пажадаю нікому перажыць такі кашмар і такі боль. Я хачу бачыць Беларусь у якасці вольнай і дэмакратычнай краіны, у якой паважаецца вяршэнства закона, якая дае абарону свайму народу, уключна з правам на жыццё. Палітычныя выкраданні адбываюцца толькі ва ўмовах дыктатуры. Толькі калі мы зможам пазбавіцца ад яе, мы даведаемся пра лёс нашых блізкіх.
Ева Някляева
дачка Уладзіміра Някляева:
Я спадзяюся на справядлівасць для маёй сям'і і для ўсіх ахвяраў таталітарных рэжымаў па ўсім свеце.
Прыхільнікі кампаніі Free Belarus Now
Джуд Лоў
брытанскі актор:
Сёння мы вымушаныя займацца палітычным пытаннем аб супрацьпраўных дзеяннях на міжнароднай арэне, якія павінны быць выпраўленыя. На жаль, палітыкі не адолелі пастаўленую задачу, і ініцыятыву праявілі дзеячы мастацтва. Голас вядомых у свеце дзеячоў мастацтва зараз неверагодна важны - ён павінен садзейнічаць умацаванню і ўзмацненню голасу народу Беларусі, які адстойвае свае правы, так, каб свет прыслухаўся да яго.
Том Стопард
брытанскі драматург:
Рычагі прыватнага юрыдычнага пераследу і грамадзянскага пазову заўсёды знаходзяцца пад рукой, але рэдка ажыццяўляюцца, і ніколі раней - на такой арганізаванай і ўсёабдымнай аснове. Гэтая ініцыятыва «McCue&Partners» з'яўляецца беспрэцэдэнтным дзеяннем, і мы не зможам знайсці больш адпаведнага аб'екта для гэтага, чым Лукашэнка, які ператварыў Беларусь у сваю гангстэрскую вотчыну. Заўсёды хапала тых, хто асуджаў Лукашэнку, але таксама мы былі сведкамі самых розных хадоў у гэтай гульні на самым высокім узроўні. Між тым, беларускі дыктатар заняў кругавую абарону і пашырыў палітру жорсткасці. У цяперашні момант мы становімся сведкамі зусім іншага кшталту адказу, прадстаўленага на ўзроўні саміх пацярпелых і пры дапамозе старшыні Калегіі адвакатаў Камітэта па правах чалавека, Марка Мюлера і ягоных юрыдычных дарадцаў, што я хацеў бы адзначыць асобна.
Дэвід Крэймер
прэзідэнт праваабарончай арганізацыі «Freedom House», экс-памочнік Дзяржаўнага сакратара ЗША:
Гэта вельмі важна - прыцягнуць да адказнасці і дамагчыся перамогі законнасці ў справе супраць апошняга дыктатара Еўропы Аляксандра Лукашэнкі. Гэтую ініцыятыву можна толькі вітаць. Лукашэнка абвінавачваюць у грубых парушэннях правоў чалавека, фальсіфікацыі выбараў і карупцыі, у адказ на якія Еўрапейскі Звяз і ЗША ўвялі санкцыі. Гэтыя намаганні нагадваюць нам, што народ Беларусі і ахвяры Лукашэнкі з'яўляюцца барацьбітамізмагарамі і валодаюць рэальнай сілай.
Джонатан Хівуд
дырэктар Ангельскага ПЭН-цэнтра:
Гэта дзіўны дзень для правоў чалавека ў Еўропе, калі групы грамадзянскай супольнасці актыўна прымаюць меры такога кшталту супраць рэжыму, які ажыццявіў парушэнне шырокага дыяпазону фундаментальных правоў чалавека. Я спадзяюся, што еўрапейскія ўрады цяпер нарэшце прачнуцца і адгукнуцца на настойлівую неабходнасць абароны правоў чалавека ў Беларусі.
Юрысты
Джэйсан Макой
старэйшы партнёр адвакацкай кампаніі «McCue&Partners»:
Дыктатары і рэжымы-ізгоі абыходзілі закон занадта доўга. Яны робяць гэта выкарыстоўваючы жорсткасць, а таксама разнастайныя казуістычныя шчыліны ў суверэнным і міжнародным праве. Мы распрацавалі прагматычнае рашэнне, каб запоўніць гэты прабел. Лукашэнку і іншым патэнцыйным дыктатарам ва ўсім свеце лепш супакоіцца і звярнуць сур'ёзную ўвагу на гэты прэцэдэнт. Абсалютная заслуга народу Беларусі ў тым, што гэта беспрэцэндэнтны сродак абароны правоў чалавека быў распрацаваны і змог убачыць свет.
Мэцью Джур
партнёр адвакацкай кампаніі «McCue&Partners»:
А. Лукашэнка мяркуе, што ягоныя злачынствы застануцца беспакаранымі ў Беларусі. Пры гэтым, рэакцыя міжнародных інстытуцый была часцей за ўсё неэфектыўнай. З гэтага моманту адказнасць кладзецца на нацыянальныя ўрады і грамадзянскуюая супольнасць, якія павінныя дакладна заявіць, што, незалежна ад месца здзяйсненні або асобы абвінавачанага, катаванні больш ніколі не застануцца беспакаранымі. Мы павінныя абсалютна выразна абвясціць аб тым, што куды б не накіраваўся Лукашэнка, закон будзе ўжыты ў поўную сілу, і ён будзе безумоўна прыцягнуты да адказнасці.
Няўрадавыя арганізацыі
Грамадзянская кампанія Free Belarus Now:
Пры рэжыме Лукашэнкі народ Беларусі пазбаўлены асноўных правоў чалавека. Ягоная бязлітасная і рэпрэсіўная палітыка накіраваная наўпрост супрацьлегла тым каштоўнасцям і свабодам, якія мы, як еўрапейцы, прымаем як належнае. Сённяшні судовы пазоў выразна дае зразумець Лукашэнку, што ён будзе несці адказнасць за злачынствы супраць беларускага народу.
Незалежныя спецыялісты
Д-р Эндру Уілсан
аўтар кнігі «Беларусь - апошняя дыктатура Еўропы», Ельскі універсітэт:
Лукашэнка можа і перажыў свае трэція сфальсіфікаваныя выбары ў снежні 2010 года, але ўсе прыкметы ў наяўнасці, што існуючая «беларуская мадэль» - ізаляваная рэпрэсіўная дзяржава, выжывае на сацыяльным кантракце з настальгічнымі элементамі, аплачаныя расейскімі грашыма - падыходзіць да канца.
Кантакты для прэсы
Зара Кумбс (eng)
менеджер кампаніі Free Belarus Now
тэл. +44 (0) 794 426-8982
zara.coombes@freebelarusnow.org
Мікалай Халезін (рус, бел)
Са-арганізатар кампаніі Free Belarus Now
тэл. +44 (0) 778 699-7693
khalezin@gmail.com