BE RU EN

«Беларусбанк» пакрыўдзіўся на Moody's

  • 28.09.2011, 9:48

ААТ «ААБ Беларусбанк» прыпыняе адносіны з рэйтынгавым агенцтвам Moody's.

«У сувязі з працяглай валацільнасцю на міжнародных рынках капіталу (пазыковыя праблемы ЗША і краін ЕЗ) і зніжэннем актыўнасці замежных інвестараў ААТ «АСБ Беларусбанк» было прынятае рашэнне аб прыпыненні дамоўных адносінаў з міжнародным рэйтынгавым агенцтвам Moody's Investors Service Limited», гаворыцца ў афіцыйнай заяве банка.

Супрацоўніцтва ААТ «АСБ Беларусбанк» з агенцтвам Moody's ажыццяўлялася з 2007 года. На дадзены момант рэйтынгавым агенцтвам прысвоены крэдытныя рэйтынгі на ўзроўні В3/Саа1, прагноз «Негатыўны». У цяперашні час ААТ «ААБ Беларусбанк» працягвае атрымліваць міжнародныя крэдытныя рэйтынгі ад двух міжнародных рэйтынгавых агенцтваў Fitch Ratings (В/В-, прагноз «Негатыўны») і Standard&Poor's (В/В, прагноз «Негатыўны»), што дазваляе банку заставацца актыўным гульцом на сусветных рынках капіталу.

Даведка: Акрамя ААТ «АСБ Беларусбанк» крэдытныя рэйтынгі ад двух міжнародных рэйтынгавых агенцтваў прысвоеныя ААТ «Белзнешэканомбанк», ААТ «Белаграпрамбанк», ААТ «Белінвестбанк», Міністэрству фінансаў Рэспублікі Беларусь (суверэнны рэйтынг).

Апошнія навіны