BE RU EN

Мартынаў адмовіўся ехаць на Саміт «Усходняга партнёрства»

  • 28.09.2011, 12:49

Замест міністра замежных справаў афіцыйную дэлегацыю ўзначаліць амбасадар Беларусі ў Польшчы.

«Прынятае рашэнне аб накіраванні для ўдзелу ў саміце «Усходняга партнёрства» (29-30 верасня, Варшава) афіцыйнай беларускай дэлегацыі на чале з Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Польшчы Віктарам Гайсёнкам», паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.

Кіраўнік афіцыйнай беларускай дэлегацыі выступіць на пленарным пасяджэнні саміту з ацэнкай вынікаў і перспектыў супрацоўніцтва ў межах «Усходняга партнёрства».

Праўладная беларуская дэлегацыя таксама прыме ўдзел у іншых мерапрыемствах саміту ў адпаведнасці з ягонай праграмай.

Апошнія навіны