Усе на Народны сход! (Фота)
- 28.09.2011, 18:20
Актывісты «Еўрапейскай Беларусі» працягваюць распаўсюджваць інфармацыю аб Народным сходзе.
Па Менску былі расклееныя ўлёткі з заклікам прыйсці на акцыю, якая будзе праходзіць 8 кастрычніка.
Нагадаем, аргкамітэт Народнага сходу быў створаны ў маі. Апазіцыя плануе правесці акцыю ў Менску, ва ўсіх абласных гарадах і 48 райцэнтрах. На абмеркаванне Народнага сходу будуць вынесеныя праграмы выхаду краіны з палітычнага і эканамічнага крызісу.