Ператрус у актывіста аргкамітэта Народнага сходу
- 29.09.2011, 9:44
Да актывіста аргкамітэта Народнага сходу Юрыя Сілкіна ўчора прыйшлі з ператрусам.
Як паведаміў «Радыё Свабода» Юрый Сілкін, міліцыянтаў цікавілі матэрыялы з запрашэннем на Народны сход, які адбудзецца ў Жодзіна 8 кастрычніка.
Міліцыянты прад'явілі Сілкіну пастанову пракурора на ператрус у сувязі з тым, што атрымалі скаргу ад гараджан. Маўляў, жыхары горада патрабуюць «канфіскаваць матэрыялы з запрашэннем на незаконны сход 8 кастрычніка».
У Сілкіна канфіскавалі дыскі Уладзіміра Някляева і незалежную прэсу.