Даражэюць хлеб і малочныя прадукты
- 5.09.2011, 13:50
У Беларусі на 5% павышаюцца адпускныя кошты на шэраг сацыяльна значных тавараў.
Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Міністэрства эканомікі ад 1 верасня 2011 г № 141, якая ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Дакументам прадугледжана павышэнне межавых максімальных адпускных коштаў на хлеб, батон, малако, кефір, смятану і тварог.