Moody's прадказвае абвал рубля
- 5.09.2011, 13:54
Калі Беларусь адпусціць рубель у вольнае плаванне, гэта прынясе ёй часовыя цяжкасці, заяўляюць у агенцтве Moody's Investors Services.
Аляксандр Лукашэнка на мінулым тыдні заявіў, што абменны курс валюты будзе вызначацца рынкам на спецыяльных гандлёвых сесіях, якія пачнуцца ў верасні.
На думку міжнароднага рэйтынгавага агенцтва Moody's, гэта прывядзе да падзення рубля на 30% -50% у адносінах да даляра, паскорыць інфляцыю і моцна закране залежную ад імпарту вытворчасць, але дапаможа ў атрыманні 3 мільярдаў даляраў міжнародных крэдытаў, паведамляе «Радыё Свабода».