Маскоўскі курс «зайчыка»: 27.848 рублёў за даляр
- 6.09.2011, 11:13
У Беларусі працягваецца валютны крызіс, а каштоўнасць беларускага рубля набліжаецца да нуля.
Адной з нешматлікіх магчымасцяў легальна купіць валюту за беларускія рублі застаецца зварот у банкі за мяжой. БелаПАН паглядзеў, якія курсы складваюцца цяпер у абменніках за мяжой.
У кругласутачна працуе абменным пункце банка «Цытадэль» (раней «Паракс») на чыгуначным вакзале Вільні ўвечары 5 верасня даляры можна было прадаць за 8.510 і купіць за 9.400 рублёў, еўра - адпаведна за 12.200 і 13.300 рублёў.
У «Медыцынскім банку» на аўтавакзале крос-курс складаў 8.432-9.404 рублі за даляр і 12.031-13.308 рублёў за еўра.
Гэтыя курсы прыкладна адпавядаюць катыроўкам беларускага чорнага наяўнага рынку.
У банках Латвіі купіць даляр нашмат даражэй, а прадаць - нашмат танней. 5 верасня курс куплі наяўнага даляра ў банку «Норвік» складаў 4.873 рублі, продажу - 14.912.
У Маскве «Эсідбанк» купіць даляры па 7.357 і прадасць па 14.773 рублі, «Інвестыцыйны саюз» - па 5.118 і 27.848 рублёў.
Нагадаем, з сярэдзіны чэрвеня курс даляра да беларускага рубля за мяжой значна вырас. Афіцыйны курс даляра да беларускага рубля на 6 верасня складае 5.186 рублёў. У сувязі з абмежаваннем адхіленні курсу вілкай +/-2% айчынныя банкі не могуць выставіць курс продажу вышэй за 5.290. Валюты ў абменных пунктах па-ранейшаму няма.