BE RU EN

Статкевіч атрымаў траўму і знаходзіцца ў медсанчастцы

  • 7.09.2011, 12:50

Жонка палітыка Марына Адамовіч паведаміла, што кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч знаходзіцца ў медсанчастцы шклоўскай калоніі (Магілёўская вобласць).

Па ейных словах, у час працы на лесапільні ў шклоўскай калоніі Статкевіч атрымаў «вытворчую траўму». «Нам стала вядома, што яму пры падцягванні бярвення да пільні прыціснула руку. Яго змясцілі ў медсанчастку, на руку накладзены гіпс», - сказала Адамовіч, перадае БелаПАН.

«Я сёння накіравала зварот адміністрацыі шклоўскай калоніі з патрабаваннем тэлефоннавання. З 4 жніўня ад Статкевіча няма ніякіх вестак, за выключэннем яго сустрэчы з адвакатам. Я хачу больш падрабязна ведаць аб стане ягонага здароўя», - заявіла жонка палітыка.

Апошнія навіны