ЕЗ чакае поўнай рэабілітацыі ўсіх палітвязняў
- 7.09.2011, 13:21
Еўрапейскі Звяз разглядае вызваленне некаторых асуджаных па «справе 19 снежня» як станоўчы крок, але чакае поўнай рэабілітацыі ўсіх зняволеных.
Пра гэта «Інтэрфакс-Захад» заявіў амбасадар Польшчы ў Беларусі Лешэк Шарэпка ў сераду.
«Мы разглядаем вызваленне як крок у добры бок. Але мы чакаем вызвалення ўсіх і іх палітычнай рэабілітацыі», - падкрэсліў дыпламат.
Амбасадар патлумачыў, што менавіта палітычная рэабілітацыя дазволіць вызваленым прыняць актыўны ўдзел у палітычным жыцці краіны. «Ёсць розныя забароны для асоб, якія маюць судзімасць, удзельнічаць у выбарах, напрыклад», - дадаў ён.
Нагадаем, Лукашэнка сваім указам «памілаваў» 13 асуджаных удзельнікаў падзеяў 19 снежня 2010 года ў Менску.