Бацька Мікалая Статкевіча чакае лістоў сына
- 8.09.2011, 13:10
Экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч па-ранейшаму знаходзіцца ў медсанчастцы шклоўскай калоніі.
У турме палітык працуе на лесапільні і падчас перацягвання бярвення пашкодзіў руку.
Пра гэта жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч даведалася з тэлефанавання ў калонію.
- З турмы сваякам Мікалая Віктаравіча ніхто не тэлефанаваў. Мы разам з ягоным бацькам самі туды тэлефанавалі, - распавяла Марына яна «Народнай волі». - Падрабязнасцяў аб тым, як усё адбылося, да гэтага часу няма. Шчыра кажучы, я меркавала, што яму дазволяць хоць бы патэлефанаваць дадому, супакоіць родных. Аднак, не - цішыня. Адзінае, што сказалі бацьку Мікалая ў турме: «Не хвалюйцеся, з ім усё нармальна, ён як раз цяпер піша вам ліст...». Так што Віктар Статкевіч чакае лістоў ад сына.