У Беларусі цукар з 10 верасня даражэе на 20%
- 8.09.2011, 14:23
У Беларусі ў чарговы раз падаражэў цукар, нягледзячы на неаднаразовыя запэўніванні беларускіх уладаў у тым, што кошт прадукту павышацца не будзе, па меншай меры, да вытворчасці цукру з буракоў новага ўраджаю.
Пастановай Міністэрства эканомікі № 145 ад 5 верасня 2011 года рознічныя кошты на цукар-пясок павялічаныя на 20%, паведамляе АФН.
Лімітавы максімальны рознічны кошт на расфасаваны ў спажывецкія пакаванкі цукар з 10 верасня складзе 6000 рублёў за кг.; на цукар вагавы, упакаваны ў мяшкі ад 25 да 50 кг - 5500 рублёў.
Гэта ўжо чацвёртае павышэнне кошту цукру ў бягучым годзе: у студзені і лютым ён даражэў на 10%, у маі - на 40%.