На «Граніце» ўведзенае міністэрскае кіраванне
- 10.01.2012, 16:27
Прадпрыемства знаходзіцца ў падпарадкаванні Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, адкуль зараз і будзе наўпрост весціся кіраванне «Гранітам».
Як паведамляе газета «Зара», пра гэта было заяўлена 6 студзеня падчас сустрэчы старшыні Брэсцкага аблвыканкама Канстанціна Сумара і міністра архітэктуры і будаўніцтва Анатоля Нічкасава з прадстаўнікамі адміністрацыі заводу.
На думку Нічкасава, да нядаўніх падзеяў на «Граніце» прывёў «сістэмны недагляд кіраўніцтва завода ў працы з людзьмі».
Міністр заклікаў супрацоўнікаў заводу ўнутрана сабрацца, самадысцыплінавацца і праяўляць у сваёй працы патрабавальнасць і адказнасць.