BE RU EN

У сталовай Брэсцкага гарвыканкама прадаюць таннае мяса «для сваіх» (Фота)

  • 10.01.2012, 18:02

Свіныя і ялавічныя вырабы тут прапануюць у 2-3 разы танней, чым на рынку.

Напрыклад, сярэдні кошт на рынках горада за кілаграм свіной пячонкі - 30-35 тысяч рублёў, у гарвыканкаме жа - менш за 11. Таксама ў сталовай прадаюць свіныя ногі, вушы, хвасты і г.д. Гэтыя прадукты без праблем можна адшукаць на брэсцкіх прылаўках, але ўдвая даражэй, чым у гарвыканкаме, перадае «Еўрарадыё».

Закупіцца «па-чыноўніцкі», праўда, атрымаецца не ва ўсіх жыхароў горада. Уваход ва ўстанову ахоўваецца міліцыянтамі. На ўваходзе вісіць абвестка, што прайсці ўнутр можна па службовым пасведчанні або па пашпарце пры папярэднім запісе.

Апошнія навіны