BE RU EN

Лукашэнка знайшоў замену Полудню

  • 11.01.2012, 12:26

Аляксандр Лукашэнка прызначыў палкоўніка міліцыі Мікалая Мельчанку намеснікам міністра ўнутраных спраў - начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.

«Указ аб гэтым падпісаны 11 студзеня», - адзначылі ў прэс-службе Лукашэнкі.

Нагадаем, 8 снежня Генеральная пракуратура Беларусі ўзбудзіла крымінальную справу ў дачыненні да намесніка міністра ўнутраных спраў, начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Яўгена Полудня па ч.3 арт.424 КК (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі).

Намеснікам кіраўніка МУС - начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі Яўген Полудзень быў прызначаны 4 жніўня 2009 года.

Прысутнічаў на акцыях пратэсту апазіцыі, асабіста камандаваў разгонамі.

Апошнія навіны